Барацьба не на жарт завязалася паміж зборнымі Беларусі і Славакіі па баскетболе

17 июня 2017

У рамках другога тура чэмпіянату Еўропы, які гэтымі днямі праходзіць у Чэхіі, дружына Наталлі Трафімавай у вызначальным для сябе матчы ў чацвёртай чвэрці саступае апаненткам. У выпадку паражэння сёння ў заключнай гульні папярэдняга этапа ў панядзелак беларускам неабходна будзе выйграваць у Турцыі і спадзявацца на паражэнне Славакіі ў матчы супраць Італіі. У наступны раўнд турніру выйдуць тры лепшыя калектывы квартэта. Прамую трансляцыю вядзе "Беларусь 5".