На падтрымку прадпрымальніцтва сёлета накіравана будзе 930 тысяч рублёў

8 февраля 2018

У Мінску сёлета будзе створана амаль 30 тысяч новых рабочых месцаў, у тым ліку за кошт з'яўлення малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Летась колькасць такіх арганізацый вырасла і складае больш за 100 тысяч. Пры гэтым падатковыя паступленні ад прадпрымальнікаў складаюць каля 40 % у гарадскім бюджэце.

На падтрымку прадпрымальніцтва сёлета накіравана будзе 930 тысяч рублёў бюджэтных сродкаў. А падаць заяўку на атрыманне субсідый для пагашэння працэнтаў па крэдытах уладальнікі малога бізнесу могуць да заўтрашняга дня.