Непрышчэпленых тэнісістаў не дапусцяць на Australian Open

20 ноября 2021
Гучная навіна ў свеце тэніса: генеральны дырэктар Australian Open Крэйг Тайлі пацвердзіў, што непрышчэпленых гульцоў ад COVID-19 не дапусцяць да спаборніцтваў. "Гэта адзіны шлях, якога можна прытрымлівацца, каб забяспечыць бяспеку кожнага", - заявіў функцыянер. Турнір пройдзе ў Мельбурне з 17-га па 30-е студзеня. Нагадаем, да сённяшняга дня яшчэ няма пацвярджэння аб удзеле ў мейджары першай ракеткі свету серба Новака Джокавіча