На Сіцыліі сёння другі дзень работы саміту лідараў "Вялікай сямёркі"

27 мая 2017

 Удзельнікам трэба дамовіцца аб сумеснай барацьбе з міжнародным тэрарызмам, абмеркаваць міграцыйныя праблемы і глабальнае пацяпленне клімату. Не абыдзецца і без дыскусій аб Расіі. Старшыня Еўрасавета Дональд Тускне ўтойвае: ён і яшчэ шэраг еўрапейскіх лідараў будуць спрабаваць пераканаць прэзідэнта ЗША падоўжыць антырасійскія санкцыі пры тым, што ў Вашынгтоне перад візітам Трампа ў Таарміну заявілі, што ў кіраўніка Белага дома няма пазіцыі па гэтым пытанні. Разам з тым удзельнікі сустрэчы прызнаюць, што без узаемадзеяння з Масквой вырашыць многія міжнародныя праблемы немагчыма.