Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі адправілася ў Славенію

10 ноября 2021

Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі  адправілася ў Славенію на Кубак чатырох нацый, склад зборнай пры гэтым скараціўся да 21 чалавека. На турнір па розных прычынах не паехалі  абаронцы: Яроменка,  Сушко і Макрушоў, форварды:  Сабко, Кацялоўскі,  Мельнікаў,  Рэмезаў, Субхі і Качалоўскі, паведамляе афіцыйны сайт Федэрацыі хакея. Нагадаем, кіраваць беларускімі хакеістамі на Кубку  будуць Канстанцін Кальцоў і Міхаіл Грабоўскі, дапамагаць ім  Дзмітрый Астапенка. 11 лістапада Беларусь згуляе з Аўстрыяй, на наступны дзень -  са Славеніяй, а ў суботу праэкзаменуем французаў.