Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі атрымала перамогу над Даніяй

2 сентября 2016

Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі атрымала перамогу над Даніяй на хатнім кваліфікацыйным турніры на Алімпійскія гульні - 2018. Гаспадары прапусцілі першымі, але паспелі выйсці наперад яшчэ ў першым перыядзе, вынік сустрэчы - 5:2 на нашу карысць.

Такім чынам, сёння Беларусь пазмагаецца з Польшчай у сем вечара, паядынак Славенія - Данія стартуе ў тры гадзіны дня. Абедзве гульні ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5".