На ўдзел у Мінскім трыятлоне зарэгістраваліся ужо каля паўтысячы чалавек

14 мая 2019

Мультыспартыўная гонка ў сталіцы пройдзе другі раз, сёлета - дваццаць першага ліпеня. 

Маршрут пройдзе праз цэнтр сталіцы. Пачнецца спаборніцтва з хуткаснага заплыву ля Цэнтра паруснага спорту. Затым на веласіпедзе неабходна будзе пераадолець дыстанцыю да Палаца спорту. Пасля чаго ўдзельнікаў чакаюць бегавыя выпрабаванні ў дзесяць кіламетраў. Увогуле ж дыстанцыя трыятлона сёлета павялічана ўдвая і складзе пяцьдзясят шэсць кіламетраў - чвэрць ад  знакамітай гонкі "Айран мэн".

Падчас трыятлона будуць арганізаваныя і сямейныя старты, эстафеты і спаборніцтвы для самых маленькіх. Паспрабаваць свае сілы ў гэтым відзе спорту змогуць дзеці ад шасці гадоў.