На сталічным веладроме працягваецца пяты ў сезоне этап Кубка свету

20 января 2018

Тут у нас пакуль няма медалёў, але ёсць свае рэкорды. Мінскі этап не толькі падвядзе рысу пад розыгрышам трафея, але і стане заключным стартам перад лютаўскім чэмпіянатам свету.

У другі дзень спаборніцтваў асабліва парадавала наша мужчынская спрынтарская каманда, якая прадстаўляе велаклуб "Мінск". Яўген Верамчук, Арцём Зайцаў і Уладзіслаў Новік устанавілі рэкорд Беларусі і фінішавалі шостымі. Дарэчы, спартыўныя функцыянеры і госці спаборніцтваў адзначаюць добрую арганізацыю новага для Беларусі турніру. Што асабліва важна - ужо ў наступным годзе велатрэк дэбютуе ў праграме Еўрапейскіх гульняў.

Стэфана Б'янкі, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Італіі ў Беларусі: "Еўрапейскія гульні - гэтая важная і знакавая падзея не толькі для Беларусі, але і для ўсяго спорту. Сюды прыедуць самыя лепшыя атлеты, таму можна спадзявацца, што тут будзе пабіты не адзін рэкорд, у тым ліку і ў веласпорце. Я, як і ўсе італьянцы, вельмі люблю веласіпед і ахвотна на ім езджу. Я рады, што зараз знаходжуся ў Беларусі, дзе вельмі шмат добрых, зручных веладарожак".

Этап Кубка свету завершыцца заўтра.