На Алімпіядзе - чацвёрты спаборніцкі дзень

13 февраля 2018

Беларускія спартсмены выступяць у трох медальных дысцыплінах. Нарэшце стартавалі спаборніцтвы ў гарналыжнікаў, якія адмянялі з-за моцнага ветру ў Пхёнчхане. У мужчынскай камбінацыі лідарства захапіў немец Томас Дрэсен - у яго лепшы час у хуткасным спуску, а наш Юрый Данілачкін адстаў ад яго на 3,54 секунды і скончыў дыстанцыю 48-м. У гэтыя хвіліны тэлеканал "Беларусь 5" вядзе прамую трансляцыю спаборніцтваў.

А ў лыжных гонках час спрынту. Заяўлены наша мужчынская і жаночая каманды. Жадаем ім удачы. Спаборніцтвы таксама пакажа тэлеканал "Беларусь 5".