Храм сімфанічнай культуры, які на сваёй сцэне прымаў легенд сусветнага мастацтва, пачынаў дзейнасць, не маючы ўласнага будынка. Падрыхтоўка да знакавага музычнага сезона пачалася яшчэ да заканчэння папярэдняга.
З 80-годдзем калектыў Белдзяржфілармоніі павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Насамрэч гісторыя Беларускай дзяржаўнай філармоніі пачыналася 90 гадоў таму, калі пастановай Саўнаркама ў Мінску было вырашана стварыць сімфанічны аркестр. У беларускую сталіцу з Ленінграда быў спецыяльна запрошаны настаўнік Цемірканава, Гергіева, Мравінскага Ілья Мусін. Ён і стаў на чале вялікага калектыву са ста музыкантаў, які свой першы канцэрт даў у красавіку 1927 года.
Так, адзін з вядучых філарманічных калектываў - Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр (сёння – пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава) - старэйшы за саму філармонію!
Свой дом філармонія атрымала ў 1963. Плошча Якуба Коласа. Велічны будынак з залай на 930 месцаў. Сёння – унікальны аб'ект з палепшанай акустыкай, з найноўшым гукавым і асвятляльным абсталяваннем. Гонар – арган, адзін з самых вялікіх у Еўропе: шэсць з паловай тысяч труб і амаль тысяча тэмбраў. Наша канцэртна-гастрольная ўстанова дала сцены "Песнярам" і Уладзіміру Мулявіну. Імя Белдзяржфілармоніі дзясяткі сезонаў робяць харавая капэла Шырмы і ансамбль «Камерата», фальклорныя гурты "Свята" і "Купалінка", танцоры з "Харошак" і музыканты народнага аркестра Жыновіча.
Акадэмічная пляцоўка дае старт маладым прафесіяналам – у штаце 75 салістаў, лаўрэатаў нацыянальных і міжнародных прэмій, конкурсаў, якія працуюць у самых розных кірунках і жанрах.
21 верасня тут пачнецца 80-ы, юбілейны, сезон. Усе ўрачыстасці будуць прымеркаваныя менавіта да гэтай даты.













