На "Чыжоўка-Арэне" - фінал Каляднага турніру. Гуляюць чатыры лепшыя каманды

7 января 2020
Час вырашальных матчаў на Калядным турніры аматараў хакея. Сёння на вялікай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" гуляюць чатыры лепшыя каманды гэтых спаборніцтваў, а на малой - самыя паспяховыя ўдзельнікі "Залатой шайбы".

У спарткомплексе на вуліцы Ташкенцкай па-ранейшаму працуе Павел Капуцкі (прамое ўключэнне). 

Барацьба за бронзу на Калядным турніры


З халоднай "Чыжоўка-Арэны" вітаю цёплую студыю 300. Арцём, матч за трэцяе месца на гэтым самым лёдзе паміж Фінляндыяй і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі пачаўся ў 13 гадзін і гэта не Кантынентальная хакейная ліга, таму паядынак аматараў ужо скончыўся. ААЭ - Фінляндыя,  3:2

"Залатая шайба": ідзе паядынак за золата, у "Металурга" - бронза!


Прама зараз на малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" за перамогу ў рэспубліканскім турніры "Залатая шайба" ў старэйшай узроставай групе б'юцца мінскія каманды: "Беркут" з Фрунзенскага раёна і "Тарнада" з Заводскага. Уладальнік трэцяга месца вядомы -  гэта жлобінскі "Металург", які сёння раніцай  абышоў "Прынёманскіх ястрабаў" з Гродна, 7:2.

Сёння вызначыцца пераможца Каляднага турніру


Фінал Каляднага турніру Беларусь - Расія пачнецца ў 19:00. Гаспадары паднімалі кубак 12 разоў. Усходнія суседзі перамагалі ў Мінску тройчы, апошні ў 2015. Верым у прыгожы хакей і сумленную барацьбу. Прамая трансляцыя з вялікай арэны "Чыжоўка" на "Беларусь 5".