На чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы сёння на старт выйдзе бягунка Марына Арзамасава

26 августа 2015

На чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які зараз праходзіць у Пекіне, сёння на старт выйдзе бягунка Марына Арзамасава. Напярэдадні беларуска атрымала перамогу ў папярэднім забегу на 800 метраў. Таксама сёння выступіць кідальніца молата Алена Собалева. Прамую трансляцыю з Пекіна пачне тэлеканал "Беларусь 5" у 2 гадзіны дня.