У Беларусі сфарміраваны канчатковы спіс зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў

23 января 2018

Паводле звестак ЦВК, іх больш за 22 тысячы чалавек. Адметна, што палова - гэта жанчыны. Таксама станоўчая дынаміка па ўзросце - звыш тысячы чалавек маладзейшыя за 30 гадоў.

Дыпламаты з Расіі, Францыі і Вялікабрытаніі выказалі жаданне ўдзельнічаць у маніторынгу мясцовых выбараў у Беларусі. Пасольствы гэтых краін ужо падалі заяўкі. Як паведамлялася раней, у назіранні плануюць прыняць удзел і амерыканскія дыпламаты. Міжнародныя назіральнікі могуць самастойна выбіраць выбарчыя ўчасткі. Тэрмін іх паўнамоцтваў на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў - з 13 па 18 лютага. ЦВК анансаваў яўку выбаршчыкаў, папярэдне яна можа перавысіць 60 %, хаця на мясцовых выбарах у Беларусі гэты бар'ер не вызначаны.