На Барысаў-Арэне сустракаецца Дынама з ПАОКам

27 ноября 2014

А зараз пяройдзем да галоўнай спартыўнай падзеі дня. На Барысаў-Арэне ў гэтыя хвіліны праходзіць апошняя міжнародная хатняя гульня цяперашняга футбольнага сезона. Мінскае Дынама ў Лізе Еўропы сустракаецца з грэцкім ПАОКам. Беларусы ўжо страцілі турнірную матывацыю, а вось госці прэтэндуюць на выхад з групы.


Матч цікавы ў кантэксце ўсеагульнай забастоўкі ў Грэцыі. Напярэдадні журналісты, якія прыбылі ў Мінск асвятляць гульню, не задавалі пытанняў на прэс-канферэнцыі. Таму зараз асаблівая цікавасць да паводзін грэчаскіх футбалістаў.


Такім чынам, пасля першага тайма лік 0:0.