Мужчынская зборная Беларусі па валейболе правядзе сёння другі матч у рамках Еўралігі

26 июля 2015

Мужчынская зборная Беларусі па валейболе правядзе сёння другі матч супраць Славеніі ў рамках Еўралігі. У першым паядынку каманда Віктара Сідзельнікава ўступіла сапернікам у трох партыях - 0:3. Пасля праведзеных матчаў беларусы займаюць апошняе месца ў групе: у актыве 5 гульняў і 3 балы. Сустрэча супраць Славеніі пройдзе ў брэсцкім спарткомплексе "Вікторыя". Прамую трансляцыю глядзіце на тэлеканале "Беларусь 5" у 7 вечара. Групавы этап Еўралігі завершыцца 9 жніўня.