Моладзевая зборная Беларусі па гандболе прабілася ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету

25 июля 2015
У матчы 4-га тура папярэдняй групы А падапечныя Алега Шарэйкі разграмілі аднагодкаў з Расіі з лікам 41:28. Самым дзейсным у складзе нашай каманды стаў Артур Карвацкі, які закінуў 7 мячоў. У заключным паядынку першага этапу турніру беларусы 26 ліпеня сустрэнуцца з аўтсайдарам - камандай Парагвая.