Моладзевая зборная Беларусі па баскетболе пацярпела паражэнне ад каманды Расіі

18 июля 2019
Моладзевая зборная Беларусі па баскетболе - узрост гульцоў не перавышае 20 гадоў - пацярпела паражэнне ад каманды Расіі ў заключным матчы першага этапа папярэдняй групы А чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у Партугаліі. І фактычна спыніла барацьбу за выхад у элітны дывізіён. Зараз нашым спартсменам трэба будзе згуляць у суцяшальным турніры дывізіёна Б.  Беларусы прайгралі расіянам з лікам 70:83. Самым дзейсным у складзе нашай каманды апынуўся Уладзіслаў Блізнюк, які набраў 22 ачкі. У спрэчцы за 9-16 месцы падапечныя Віталя Маклакова заўтра згуляюць супраць Албаніі.