МАК не дапусціў да ўдзелу ў Алімпіядзе расійскіх спартсменаў Антона Шыпуліна і Сяргея Усцюгава

23 января 2018

Услед за шасціразовым алімпійскім чэмпіёнам у шорт-трэку Віктарам Анам Міжнародны алімпійскі камітэт не дапусціў да ўдзелу ў Алімпіядзе ў Пхёнчхане біятланіста Антона Шыпуліна і лыжніка Сяргея Усцюгава. Прычым, паводле слоў першага віцэ-прэзідэнта Алімпійскага камітэта Расіі Станіслава Пазнякова, гэтыя спартсмены не былі фігурантамі разглядаў у рамках камісіі Освальда і ніколі не былі замяшаныя ў якія-небудзь допінгавых гісторыях.