Магілёў сустракае "Полымя міру"

30 мая 2019

Усё бліжэй да сталіцы. Ваяж агню II Еўрапейскіх гульняў па краіне працягваецца. Сёння "Полымя міру" сустракае Магілёў. Першы пункт маршруту - Буйніцкае поле: мемарыял, дзе ўшанаваны подзвіг чырвонаармейцаў і гараджан у гады Вялікай Айчыннай вайны. Затым сімвал II Еўрапейскіх гульняў факеланосцы пранеслі ад памятнага каменя ў гонар Канстанціна Сіманава да капліцы. Пасля полымя адправілася да турыстычнай Мекі - заасада і да Дняпра, дзе на цеплаходзе яго даставілі да цэнтра Магілёва. "Полымя міру" пранясуць і па галоўных прадпрыемствах горада. Вечарам усіх удзельнікаў падзеі чакае вялікі канцэрт.