Мінскае "Дынама" другі раз за сезон абгульвае яраслаўскі "Лакаматыў"

31 декабря 2018

Другі раз за сезон абгульваем яраслаўскі "Лакаматыў". Мінскае "Дынама", нарэшце, набірае ход і зноў абгульвае сур'ёзнага апанента ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. 3:0 - па шайбе мінчане закідвалі ў кожным перыядзе. Галоўны трэнер "зубраў" Андрэй Сідарэнка адзначыў, што каманда выглядала годна. На гэты момант “зубры” 10-ыя ў Заходняй канферэнцыі.