Мінскае "Дынама" ўрываецца ў тройку лепшых каманд КХЛ

7 октября 2020
Мінскае "Дынама" ўрываецца ў тройку лепшых каманд КХЛ у індэксе сілы і рыхтуецца сёння прымаць хакейны клуб "Сочы". Індэкс сілы - гэта рэйтынг, які падлічвае матэматычна розныя гульнявыя паказчыкі ў бягучым сезоне. Сустрэчу супраць паўднёўцаў  паводле традыцыі пакажа "Беларусь 5". Пачатак прамога эфіру з "Мінск-Арэны" ў 19:25. Адзначым, што "зубры" ў гэтым сезоне даюць нямала падстаў для радасці і зараз размяшчаюцца ў верхняй частцы турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі.