Мінскае "Дынама" саступіла "Поўначсталі" ў серыі булітаў

27 сентября 2019

Мінскае "Дынама" двойчы выходзіла наперад у выязным супрацьстаянні з "Поўначсталлю", але ў выніку саступіла ў серыі булітаў 2:3 у чарговым матчы рэгулярнага сезона КХЛ. За "зубраў" у Чарапаўцы вызначыліся амерыканскія легіянеры Шэйн Прынс і Дру Шор, для якога гэтая шайба стала першай за беларускі клуб. Пераможны буліт за "Поўначсталь" аформіў Ансель Галімаў. Заўтра "Дынама" завершыць выязную серыю сустрэчай з "Нафтахімікам" у Ніжнякамску.