Мінскае "Дынама" - "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" у 19:25

6 декабря 2018

Мінскае "Дынама" ў хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ сёння прыме "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада. Прамая трансляцыя сустрэчы пачнецца на "Беларусь 5" у 19:25. Нашы сапернікі - сёмая каманда Усходняй канферэнцыі. "Дынама" - у яго 22 ачкі - знаходзіцца на перадапошнім 11-м радку на Захадзе, а замыкае тузін "Поўначсталь".