У Беларусі падатковы план у 2023 годзе перавыканалі на 600 млн рублёў

7 февраля 2024

План падатковых паступленняў у бюджэт у Беларусі перавыканалі за 2023 год - плюс амаль 1,5 % (600 млн беларускіх рублёў). Асноўная доля прыпала на падаходны падатак.

Вынікі працы агучылі 7 лютага на пашыраным пасяджэнні калегіі профільнага ведамства. Такія лічбы сталі вынікам паляпшэння ўмоў для вядзення бізнесу. На сустрэчы абмеркавалі задачы на 2024 год. Сярод іх - лічбавізацыя і стварэнне зручных электронных сэрвісаў.

З года ў год расце і колькасць добраахвотных паступленняў ад плацельшчыкаў. Зараз гэта амаль 99 %.