Мінскае "Дынама" церпіць пятае паражэнне

11 ноября 2016

Мінскае "Дынама" церпіць пятае паражэнне запар у рэгулярным розыгрышы КХЛ і пакідае зону плэй-оф. "Зубры" апускаюцца на 9 месца Захаду. На "Мінск-Арэне" беларусы ўступілі 3:4 кітайскай "Чырвонай зорцы".

Крэйг Вудкрафт, галоўны трэнер ХК "Дынама-Мінск":

"Перамагчы сёння перашкодзілі наша неспрактыкаванасць і дурнота. У матчы, які мы кантралявалі, дазволілі саперніку вярнуцца ў гульню. А, каб перамагчы, ты ў кожным паядынку павінен быць гатовы і здольны заплаціць пэўную цану".

Заўтра "Дынама" прыме "Амур".