Мінскае "Дынама" сёння правядзе перадапошні выязны матч у сезоне

14 февраля 2015
"Зубры" адправіліся ў госці да "Атланта", якіх толькі ў чацвер прымалі на "Мінск-Арэне", і тады прайгралі, 2:3. У Заходняй канферэнцыі "Дынама" займае пятае месца, а да канца рэгулярнага чэмпіянату нашай камандзе засталося правесці пяць матчаў. Прамы эфір сустрэчы "Атлант"-"Дынама" ў 16:55 на тэлеканале "Беларусь 5".