Мінскае "Дынама" сёння пастараецца перапыніць няўдалую серыю з чатырох паражэнняў запар

12 сентября 2018

Мінскае "Дынама" сёння пастараецца перапыніць няўдалую серыю з чатырох паражэнняў запар у рэгулярным сезоне КХЛ. Для "зуброў" гэта горшы старт у гісторыі лігі. У другім хатнім матчы яны прымаюць маскоўскі "Спартак", у актыве якога ўжо 3 перамогі. Прамая трансляцыя супрацьстаяння ў 19:25 на "Беларусь 5".