Мінскае Дынама правядзе матч у адказ супраць румынскага Клужа. Глядзіце ў 20:30 на Беларусь 5

7 августа 2014

Мінскае Дынама сёння правядзе матч у адказ трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы супраць румынскага Клужа. Пачатак матча ў 20:30. Прамая трансляцыя на тэлеканале Беларусь 5. Першы матч завяршыўся перамогай беларусаў, 1:0. Напярэдадні з'явілася інфармацыя, што гульцы Клужа байкатавалі трэніроўку. У камандзе не плацяць зарплату са снежня.


Сёння салігорскі Шахцёр пасля перамогі 5:2 у першым матчы над клубам Зюлтэ-Варэгем прыме бельгійцаў у Барысаве.