У Беларусі з'явіцца Нацыянальнае агенцтва па іпатэчным жыллёвым крэдытаванні

21 января 2013
 Гэта дадатковая магчымасць для беларусаў вырашыць кватэрнае пытанне. Толькі сёлета ў краіне пабудуюць шэсць з паловай мільёнаў квадратных метраў жылля. Прычым будаўнічы бум разгорнецца ў рэгіёнах. Каб спыніць паток тых, хто едзе ў сталіцу, у краіне будуць укараняць так званае індывідуальнае будаўніцтва - катэджы пад ключ з'явяцца ў Мінскім раёне і вобласці. 
Колькі будзе каштаваць загарадны пентхаус ад дзяржавы, ведае Вадзім Шчаглоў. Такія катэджы хутка з'явяцца на пад'ездах да ўсіх буйных гарадоў краіны. Чыноўнікі распрацавалі новую праграму, якая дапаможа разгрузіць сталіцу і прамысловыя цэнтры. Гэта так званыя індывідуальныя дамы. Беларусам прапануюць два варыянты, гаворыць намеснік міністра будаўніцтва Дзмітрый Семянкевіч. Першы - участкі для будаўніцтва з усёй інфраструктурай: газ, святло, вада і нават дарога. Другі - дзяржава сама пабудуе загарадны пентхаус.
Прычым да архітэктурных праектаў будуць падыходзіць індывідуальна, так званая тыпавая забудова адыходзіць у мінулае, гэта значыць, што на адной вуліцы аднолькавых дамоў больш не будзе. Адыдуць у мінулае і славутыя першыя ўзносы на будаўніцтва. На патэнцыяльнага пакупніка будзе адкрытая крэдытная лінія, а льготнікі і зусім змогуць разлічваць на дзяржпадтрымку.
Ужо разлічылі і кошт такога загараднага дома: ад 4 да 6,5 мільёна за квадратны метр. Будаваць пачнуць у Мінскім раёне і вобласці. Потым, згодна з планамі, катэджны будаўнічы бум павінен ахапіць усю краіну. Усяго за тры гады ў Беларусі пабудуюць 30 тысяч такіх індывідуальных дамоў.
У сярэднім загарадны катэдж абыдзецца ў 90 тысяч долараў. Для параўнання, столькі зараз просяць за новую двушку ў спальным раёне сталіцы. Усяго ж сёлета ў краіне пабудуюць шэсць з паловай мільёнаў жылых квадратаў. З іх два з паловай - з дзяржпадтрымкай. У будучыні амаль палова жылля будзе льготнай, але дапамогу атрымаюць толькі тыя, хто рэальна мае ў ёй патрэбу. І яшчэ адзін важны момант, пра які гаварыў і Кіраўнік дзяржавы на нядаўняй прэс-канферэнцыі, - будаўнічы бум чакае не сталіцу, а рэгіёны. 
У будаўніцтве жылля будуць выходзіць на дзяржзаказ. Пакупнікам прапануюць гатовыя кватэры. Будаўнікі будуць абавязаныя здаць дом ў тэрмін, а першапачатковы кошт кватэры не будзе змяняцца. Было, што пакуль будаваўся дом, квадратны метр даражэў удвая. Яшчэ адзін кірунак - развіццё ў краіне іпатэкі. 
Яно зоймецца распрацоўкай дзяржпраграм, развіццём рынку жылля і фінансамі. Крэдыты на будаўніцтва пад заклад уласнай маёмасці атрымаць стане прасцей. Эксперты ўжо называюць стварэнне падобнага агенцтва добрай магчымасцю для беларусаў вырашыць кватэрнае пытанне.