Мінскае Дынама адолела румынскі Клуж

1 августа 2014

Дакладны ўдар Ненада Адамовіча прынёс мінскаму Дынама перавагу ў дуэлі з румынскім Клужам у 3 раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы. Матч у Барысаве завяршыўся мінімальнай перамогай бела-блакітных - 1:0.


Салігорскі Шахцёр у Бельгіі сенсацыйна разграміў Зюльтэ-Варэгем - 5:2. Перад матчамі ў адказ абедзве беларускія каманды лічацца фаварытамі ў сваіх парах.