Лепшую маладую сям'ю выбралі ў Гомельскай вобласці

25 декабря 2016

Гэта Чэркасы са Светлагорска.  З 150 сем'яў у фінал выйшлі 8, сярод іх некалькі шматдзетных, адна выхоўвае дзве пары двайнятак. Прызёры і пераможцы спаборніцтва атрымалі дыпломы, каштоўныя падарункі - бытавую тэхніку.

Адзначым, самаму малодшаму ўдзельніку конкурсу споўнілася ўсяго паўгода.