Мінскае "Дынама" абгуляла "Віцязя" 3:0

18 ноября 2016

Сяргей Касціцын набраў тры ачкі - закінуў шайбу і аддаў дзве галявыя перадачы і атрымаў траўму ў матчы супраць "Віцязя". Мінскае "Дынама" абгуляла саперніка ўсухую 3:0, усе шайбы "зубры" аформілі ў большасці. Апроч Касціцына, вызначыліся Элісан і Кавыршын. Гэтая перамога дазволіла беларусам падняцца на 8-е месца Захаду. Заўтра "Дынама" згуляе са "Слованам".