Мінскае Дынама напярэдадні саступіла ніжагародскаму Тарпеда

22 октября 2013

Жудасная выніковасць нападаючых, па меркаванні Аляксандра Андрыеўскага, - адна з галоўных прычын няўдач сталічнага Дынама ў цяперашняй выязной серыі КХЛ. У трох гульнях каманда закінула толькі двойчы, а ў матчы напярэдадні супраць ніжагародскага Тарпеда бела-блакітныя і ўвогуле не здолелі трапіць у вароты Віталя Коваля. У сваю чаргу Лаланд капітуляваў тройчы. Заўтра зубры згуляюць супраць Дынама з белакаменнай.