Мінскае "Дынама" - фінскі "Ёкерыт" у 19:30 на "Беларусь 5"

10 сентября 2018

Мінскае "Дынама" пачынае барацьбу за перамогу ў новым сезоне КХЛ. "Зубры" пасля няўдалай выязной серыі прымаюць на "Мінск-Арэне" фінскі "Ёкерыт". Каманды за сваю гісторыю перасякаліся 16 разоў. У сямі сустрэчах перамагалі бела-сінія. У турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі клуб Гордзі Дуаера размяшчаецца на апошнім, 13-м месцы. У актыве балаў няма. А вось "Ёкерыт" лідзіруе на Захадзе. У цяперашняй рэгулярцы каманда з Хельсінкі яшчэ не прайгравала. Такім чынам, паядынак пачнецца ў 19:30. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".