Мінскі СКА саступіў нямецкаму гранду - Райн Некар Лёвену

21 ноября 2019

І сёлета без групавога этапа. Мінскі СКА ў матчы ў адказ трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Кубка ЕГФ буйна саступіў нямецкаму гранду Райн Некар Лёвену, 17:29. Самы дзейсны ў беларускай камандзе - Вячаслаў Бохан, 4 мячы. У нядзелю ў Мінску, нагадаем, "львы" таксама перамаглі, 32:28. Такім чынам каманда з Германіі працягне выступленне на групавым этапе, СКА заканчвае еўракубкавы сезон.