Пажар на фабрыцы валёнак у Смілавічах

22 октября 2019
Узгаранне здарылася ў адным з  вытворчых  цэхаў. Работнік  прадпрыемства  заўважыў дым з вокнаў  будынка і выклікаў ратавальнікаў. Пажар хутка ліквідавалі. У выніку ўзгарання пашкоджаны  12 станкоў і прадукцыя на плошчы 20 квадратных метраў. Згодна з адной  версіяй, пажар узнік з-за кароткага замыкання электраправодкі станка.