Мінскі хакейны клуб "Дынама" пачынае чарговую выязную серыю

22 октября 2021

Далёкаўсходняе турнэ для мінскага "Дынама" пачынаецца ў Новасібірску. "Зубры" набіраюць ачкі ў 11 матчах запар, паглядзім, ці не зб'е рытм калектыву Крэйга Вудкрафта такі працяглы пералёт. Сапернік - "Сібір" - ідзе ў аўтсайдарах Усходняй канферэнцыі, беларусы ж па страчаных ачках ні ў чым не саступаюць нават лідару Захаду. Як складзецца сённяшняе супрацьстаянне для амбіцыйнага "Дынама" - прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5" у 15:20.