Мінск рыхтуецца прыняць трэці этап Кубка свету па спартыўным зімовым плаванні

6 декабря 2017

На гэты раз заплыў пройдзе на рацэ Свіслач ля Палаца спорту. Энтузіястаў маржавання чакаецца каля тысячы, з 23 краін, у тым ліку Расіі, Эстоніі, Германіі і нават Кітая. Зараз сталічныя вадалазы абследуюць падводную тэрыторыю, а аматары і прафесіяналы загартоўвання арганізоўваюць трэніровачныя старты.

Рачная гонка будзе ладзіцца па некалькіх намінацыях. Пераадольваць дыстанцыі ад 25 да 450 метраў спартсмены будуць вольным стылем, брасам і батэрфляем.