Міхаіл Сівакоў едзе ў Азербайджан

28 января 2015
Бронзавы прызёр маладзёжнага чэмпіянату Еўропы па футболе 2011-га года ў складзе зборнай Беларусі падпісаў кантракт на паўгода з клубам "Габала". Раней Сівакоў выступаў за беларускія БАТЭ і "Гомель", італьянскія "Кальяры" і "П'ячэнцу", польскую "Віслу", бельгійскі "Зюльтэ-Варэгем" і ўкраінскі "Чарнаморац".