Міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы на прызы Марыны Лобач завершыцца сёння ў Мінску

15 октября 2023

Міжнародны турнір на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач завершыцца сёння ў Палацы мастацкай гімнастыкі. Нагадаем, на працягу трох дзён грацыі з пяці краін свету разгульваюць 18 камплектаў медалёў.

Напярэдадні беларуска Аліна Гарнасько заваявала золата сярод сеньёрак у індывідуальным мнагаборстве. Фінальны дзень спаборніцтваў стартуе сёння аб 11-й гадзіне. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5".