А. Лукашэнка і У. Пуцін па тэлефоне абмеркавалі актуальныя інтэграцыйныя пытанні і сітуацыю на беларуска-польскай мяжы

9 ноября 2021
Сёння адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін зверылі гадзіннікі па двухбаковым парадку дня ў цэлым - самыя актуальныя інтэграцыйныя пытанні  на кантролі кіраўнікоў дзяржаў.

Аднак асаблівае месца ў размове заняло абмеркаванне сітуацыі на беларуска-польскай мяжы і жорсткія дзеянні польскага боку ў дачыненні да мірных людзей. Як было падкрэслена, асаблівую заклапочанасць выклікаюць факты сцягвання на мяжу рэгулярных войскаў Польшчы. Кіраўнікі дзяржаў у дэталях абмеркавалі трывожныя факты і тэндэнцыі,  якія адбываюцца на беларуска-польскіх межах.


Тэгі:

#Мигранты