Матчы Лігі Еўропы глядзіце сёня на "Беларусь 5" і "Беларусь 5. Інтэрнэт"

14 марта 2019

Беларускі абаронца Аляксандр Мартыновіч і яго “Краснадар” сёння паспрабуюць узяць рэванш у “Валенсіі” ў матчы ў адказ 1/8 фіналу Лігі Еўропы. У першай гульні расіяне саступілі ў Іспаніі 1:2. У 20:40 прамая трансляцыя супрацьстаяння клубаў пачнецца на “Беларусь 5”.

А ў 22:45 таксама на спартыўным канале крыўдзіцель БАТЭ – “Арсенал” – у Лондане прыме “Рэн”. У першай дуэлі французы святкавалі вікторыю – 3:1, брытанцам трэба забіваць мінімум двойчы. На “Беларусь 5. Інтэрнэт” у 20:40 стартуе сустрэча кіеўскага “Дынама” і “Чэлсі”. У першай гульні ўкраінцы пацярпелі буйное паражэнне – 0:3.

У 22:50 тут жа сачыце за гульнёй у Італіі, дзе “Інтэр” прыме “Айнтрахт” з Франкфурта. У першым матчы каманды мячоў не забілі.