Матчавая сустрэча Беларусь - Нідэрланды. Хварэем за нашых на "Беларусь 5"

11 февраля 2017

На шляху ў паўфінал Кубка Федэрацыі. Жаночая зборная Беларусі па тэнісе гэтымі хвілінамі на "Чыжоўка-Арэне" праводзіць матчавую сустрэчу з камандай Нідэрландаў. Першая гульня ўжо завяршылася. Аляксандра Сасновіч у няпростым трохсетавым паядынку абгуляла Міхаэлу Крайчэку 4:6, 6:3, 6:2. Беларускі павялі, 1:0. Гэтымі хвілінамі на корце Арына Сабаленка і Кікі Бертэнс. Прамая трансляцыя з "Чыжоўка-Арэны" на "Беларусь 5". Заўтра матч Беларусь - Нідэрланды прадоўжыцца дзвюма адзіночнымі і адной парнай сустрэчамі.