30 июля 2018

Зборная ЗША ў Мінску стала чэмпіёнам свету па баскетболе сярод жаночых каманд, узрост якіх не перавышае 17-ці гадоў. Сталіца прымала спаборніцтвы на працягу дзевяці дзён, удзельнікі ў адзін голас падкрэслілі высокі ўзровень арганізацыі планетарнага форуму: ад інфраструктуры да харчавання. Зборная нашай краіны заняла 15-е месца.

Тым часам у еўракубках стартавалі айчынныя футбольныя клубы. Рубрыка "Матчбол" прадоўжыць выпуск.

Футбол i еўракубкi, бадай, галоўная спартыўная тэма мiнулага тыдня: БАТЭ стартаваў у квалiфiкацыi Лiгi чэмпiёнаў, два прадстаўнiкі цэнтральнага рэгiёна выступаюць у Лiзе Еўропы.

Пасля першых матчаў больш чым упэўнена адчувае сябе мінскае "Дынама". У гасцях бела-блакітныя 3:1 перамаглі славацкі "Дак". Галоўны трэнер "Дынама" Сяргей Гурэнка быў уражаны тым, як падтрымлівалі мясцовую каманду, нягледзячы на выніковыя лічбы сустрэчы не на карысць гаспадароў.

Футбалісты салігорскага "Шахцёра", дарэчы, на матчы супраць "Леха" з Польшчы на сваёй арэне амаль убачылі ангшлаг, што, без перабольшвання, рэдкасць, аднак перамагчы апанента ўсё ж не здолелі - 1:1.

Яшчэ адзін прадстаўнік нашай краіны ў другім раўндзе Лігі Еўропы - брэсцкае "Дынама" ў чацвер мацнейшае за "Атрамітас" з Грэцыі - 4:3.

У галоўным футбольным клубным турніры Старога Свету - Лізе чэмпіёнаў - БАТЭ ў сераду прымаў фінскі ХІК. Барысаўчане лічыліся фаварытамі супрацьстаяння, аднак вынік гульні - нечаканая нічыя 0:0.

Аляксандра Сасновiч тым часам выдатна выступiла на турнiры серыi Iнтэрнэшнл у Маскве.

Беларуска выйшла ў паўфінал спаборніцтваў, дзе змагалася супраць прадстаўніцы Сербіі Вольгі Данілавіч, якая ў чвэрцьфінале перамагла вельмі моцную Юлію Гёргес з Германіі ў двух сэтах. Матч супраць Аляксандры атрымаўся больш складаным. Саступіўшы ў першым сэце 2:6, у другім беларуска была мацнейшай 7:5, аднак у вырашальным усё ж вікторыю атрымала Данілавіч 7:5. Нягледзячы на такі вынік сустрэчы, сёння ў адноўленым сусветным рэйтынгу Аляксандра Сасновіч паднялася на 7 пазіцый. Саша - 35-я ракетка планеты і першая Беларусі. З чым яе і віншуем.

На гэтым тыднi сочым за футболам: у сераду БАТЭ ў Лiзе чэмпiёнаў згуляе матч у адказ супраць фінскага ХІКа, у чацвер адразу тры беларускiя клубы прадоўжаць выступленне ў квалiфiкацыi Лiгi Еўропы. А ў пятнiцу вашай увазе пляжны футбол: у Мінску стартуе чацвёрты этап Еўралігі. Усе гэта, зразумела, на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт, i мы абавязкова яшчэ ўбачымся.