Матч БАТЭ - "Відэатон". Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" у 20:30

5 августа 2015

Адзін з самых адказных момантаў года. БАТЭ ўжо сёння можа гарантаваць сабе еўракубкавую восень. На "Барысаў-Арэне" жоўта-сінія ў рамках трэцяга кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў прымаюць венгерскі "Відэатон". У першай гульні каманды разышліся мірам, гэта значыць, сёння футбалістам  Аляксандра Ермаковіча досыць будзе не прапусціць. У выпадку выхаду ў наступны раунд БАТЭ забяспечыць сабе як мінімум  удзел у групавой стадыі Лігі Еўропы, а для выхаду ў восеньскую стадыю Лігі чэмпіёнаў застанецца прайсці  яшчэ адзін клуб. 

Такім чынам, матч паміж беларускім БАТЭ і венегрскім "Відэатонам" пройдзе сёння на "Барысаў-Арэне". Пачатак у 20:30. Прамая трансляцыя на  "Беларусь 5".