Еўракантроль падрыхтаваў прагноз авіягаліны да 2029 года

11 апреля 2023

Прагноз авіягаліны да 2029 года падрыхтавала Еўрапейская арганізацыя па бяспецы паветранай навігацыі. У дакладзе адзначаецца - авіяцыйная галіна да гэтага часу не аднавілася пасля пандэміі. У прыватнасці, колькасць рэйсаў дапандэмійнага 19-га года можа быць дасягнута толькі да 25-га года. Адзін з фактараў, якія ўплываюць на стан галіны, - закрыццё для палётаў паветраных прастор Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны. Эксперты зыходзяць з таго, што яно застанецца такім да канца перыяду, на які складзены прагноз - гэта значыць да 2029 года.