Маштабны забег у Мінску! Тысячы спартсменаў-аматараў правяралі сябе на "жалезным марафоне"

21 июля 2019

Тысяча спартсменаў-аматараў з 11 краін свету сёння праверылі мяжу сваіх фізічных магчымасцяў на "жалезным марафоне" ў Мінску. Дыстанцыю 56 кіламетраў атлеты пераадольвалі за тры этапы: 950 метраў уплаў, далей - 45-кіламетровы заезд на веласіпедах і 10 з паловай кіламетраў бягом. Арганізатарамі мультыспартыўнай гонкі выступілі Клуб трыятлона "Трыстайл" і Альфа-Банк пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму. Сёлета маштабны забег набыў прэстыжны сусветны статус адной чацвёртай Ironman. Для зусім юных спартсменаў ад 6 да 10 гадоў падрыхтавалі трасу працягласцю 500 метраў.

Да пачатку гонкі арганізатары праводзілі бясплатныя трэніроўкі  для ахвочых прыняць удзел у спаборніцтвах.