Марыя Шканава стала чэмпіёнкай на Сусветнай зімовай універсіядзе

6 февраля 2017

Яшчэ адно золата ў скарбонцы Беларусі на Сусветнай зімовай універсіядзе. Марыя Шканава стала чэмпіёнкай. У нашай спартсменкі зараз поўны камплект медалёў. Пасля бронзы ў суперкамбінацыі і серабра ў гіганцкім слаламе беларускай гарналыжніцы не было роўных у яе любімай дысцыпліне - слаламе. Марыя па суме двух спроб паказала вынік 1 хвіліна 32,57 секунды, апярэдзіўшы Моніку Хюбнер з Германіі на адну дзясятую секунды. Бронзавым прызёрам стала шведка Луіза Янсан. Усяго на рахунку студэнцкай зборнай Беларусі ў Алматы - 6 узнагарод (3 залатыя, 2 сярэбраныя і 1 бронзавая) і 10-е месца ў агульным заліку.