У Мінску прайшла ўжо другая трэніроўка роты ганаровай варты

8 июня 2018

Падрыхтоўка да Дня Незалежнасці ў актыўнай фазе. Напярэдадні ў сталіцы прайшла ўжо другая трэніроўка роты ганаровай варты. Віртуозы ў пагонах - абавязковыя ўдзельнікі шматлікіх дзяржаўных святаў і парадаў. Сёлета гледачы ўбачаць новыя фігуры пастраенняў. Якія канкрэтна - пакуль трымаецца ў сакрэце. Рэпетыцыя парада тэхнікі пакуль праходзіць на аэрадроме ў Ліпках. Наступны прагон роты ганаровай варты пройдзе ўжо ў панядзелак. Рух у сталіцы будзе зноў абмежаваны з 9 да 11 вечара. Аўтамабілістам варта прадумаць маршрут загадзя.