Маленькія велагоншчыкі з Беларусі і Расіі ўстанавілі свае першыя рэкорды

18 июня 2018

Гонка на бегавых веласіпедах сабрала ў сталіцы больш за 100 юных спартсменаў. Спрыт і смеласць яны дэманстравалі на трасе ў Чыжоўцы. Дыстанцыю пераадольвалі на спецыяльных веласіпедах без педалей. Яны найбольш бяспечныя для пачаткоўцаў. Дарэчы, самым юным удзельнікам турніру толькі споўнілася два гады.

Такія чэмпіянаты для юных велагоншчыкаў будуць праходзіць на працягу ўсяго лета. Заняткі на бегавелах вучаць захоўваць баланс і развіваюць каардынацыю. Пасля дзеці без цяжкасцей асвойваюць тэхніку катання на звычайным двухколавым веласіпедзе.